Мінчане займаюць чаргу па мяса за 3 гадзіны да прывозу (фотафакт)

У краме мінскага Хладакамбіната, што па вуліцы Першамайскай, некаторыя наведвальнікі займаюць чаргу па мяса з 7-мі раніцы. Мяса паступае ў продаж бліжэй да 10-й гадзіны.

Карэспандэнт «Еўрарадыё» заспеў у гэты момант чаргу з чатырох дзесяткаў чалавек. Гэта пераважна людзі сталага веку.

Мяса ў краме прадаецца па 16500 за кілаграм. Называецца яно “мяса ў разруб" – за любы кавалак адзін кошт.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)