Профсоюзы

Мікалай Новік: «Сяргей Каваленка паказвае прыклад усёй нацыі, як трэба любіць сваю Радзіму»

Экс-страшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў ВА «Беларуськалій» Мікалай Новік напісаў адкрыты ліст да ўладаў.

«Вялікай мужнасці і стойкасці характару, вернасці беларускаму нацыянальнаму сцягу – Сяргей Каваленка паказвае прыклад усёй нацыі, як трэба любіць сваю Радзіму.

Выпусціце яго з турмы! Ен не зрабіў ніякага злачынства. А вось прымусовае кармленне галадаючага чалавека – гэта злачынства супраць яго здароўя.

Нармальны выхад з галадоўкі павінен быць у цывільным шпітале, пад наглядам лекараў.

Улады! Вы адказныя за жыцце і здароўе гэтага мужнага і гераічнага чалавека. Ніколі за гэтыя здзекі Сяргея Каваленкі не будзе вам прабачэння!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)