Лица
Віталь Малькевіч, Еўрарадыё

Мік Джагер: “Жыве Беларусь!”

Сусветнавядомы музыка выказаў салідарнасць з беларускім народам і сёння ў дзень свайго нараджэння на святочны стол паставіць бутэльку “Белавежскай”. Таксама лідэр гурта “Rolling Stones” будзе падтрымліваць беларускіх музыкаў і змагацца за дэмакратыю ў Беларусі.

Учора падчас канцэрту ў Варшаве сусветнавядомы рокер запісаў відэазварот да беларусаў, у якім ён сказаў, што наша краіна павінна быць вольнай, у нас мусіць быць свабода слова і дэмакратыя. Свой зварот музыка завяршыў лозунгам: “Жыве Беларусь!”, які прамовіў па-беларуску. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў кіраўнік мінскага “Свабоднага тэтра” Мікалай Халезін, які ўчора сустрэўся з Джагерам у польскай сталіцы.

Халезін: “Гэта сустрэча планавалася даўно. У нас з Мікам ёсць агульныя сябры. У выніку нас запрасілі сустрэцца з ім або ў Будапешце, або ў Варшаве, то бок там, дзе праходзіць еўрапейскі тур “Rolling Stones”

Па словах Халезіна, Джагер пагадзіўся курыраваць праект “Музыкі свету салідарныя з Беларуссю”. Гэты праект распачаў вядомы беларускі ды-джэй Лаўр “DJ Laurel" Бержанін.

Халезін: “Гэты праект будзе курыраваць Мік. Ён акажа падтрымку сваімі сувязямі, сваімі стасункамі…”

Дарэчы сёння ў Джагера дзень нараджэння, прадстаўнікі свабоднага тэатра падаравалі яму вельмі дарэчную рэч.

Халезін: “Гэта такі сёвенірны аўтамат з Белавежскай настойкай. Сам Мік не п’е, але сказаў, што на сённяшнім святочным стале гэтая бутэлька зойме цэнтральнае месца”.

Дарэчы падчас канцэрта перад самым выступам “Rolling Stones” на стадыёне прагучаў мікс Лаўра Бержаніна “Free Belarus”, а Мік Джагер аб’явіў са сцэны, што на канцэрце прысутнічаюць прадстаўнікі беларускага “Свабоднага тэатра”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)