Общество
Юрась Ускоў, «Наша Нiва»

Метро перайшло на расейскую мову

У вагонах абвесткі пра патрэбу быць узаемна ветлівымі перавялі на расейскую мову. Чаму?

— Бо метро праходзіць праз вялікія транспартныя артэрыі — аўтавакзал, чыгуначны вакзал, і далёка не ўсе госці сталіцы могуць зразумець па-беларуску, — выкручваецца начальнік электрадэпо «Маскоўскае» Андрэй Міхайлоўскі.

На пытанне, ці няма ў планах увядзення для турыстаў і англійскай версіі закліку саступаць месца цяжарным жанчынам і пенсіянерам, начальнік адказаў, што «абвестка мусіць прагучаць, пакуль цягнік стаіць, а прыпынку. Калі мы пачнём дубляваць, пераклад будзе складана пачуць праз грукат у тунэлі».

Іншыя абвесткі, назвы станцый будуць і надалей абвяшчацца па-беларуску, кажа Міхайлоўскі.

Чаму тады менавіта гэту абвестку вырашылі перакладаць?

— Мы мелі шэраг скаргаў — моладзь не рэагуе на абвесткі пра ўзаемаветлівасць, — апраўдваецца Міхайлоўскі.

І вінаватая тут, вядома ж, беларуская мова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)