В мире
Тацяна Поклад, ”Радыё Свабода”

Мэр Нью-Ёрку абвясьціў 25 сакавіка ў сваім горадзе Днём беларускай незалежнасьці

Мэр Нью-Ёрку павіншаваў беларусаў з Днём Волі. Ён зьвярнуўся да беларускай дыяспары з нагоды 90-х угодкаў БНР.

“Больш за стагодзьдзе Нью-Ёрк зьяўляецца цэнтрам беларускай культуры ў Злучаных Штатах і месцам, дзе беларусы рэалізоўвалі свае мары цераз цяжкую працу, самаадданасць і аб'яднаны дух”, — гаворыцца ў звароце Майкла Блумбэрга, дасланым Беларуска-амэрыканскага задзіночаньню.

“Сёньня мы ўшаноўваем гэтых смелых людзей, чыя адданасьць справе свабоды служыць натхненьнем для ўсіх нас... Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне сьвяткуе 90-ю гадавіну Беларускай Незалежнасьці ад Расейскай імпэрыі. Свабода была трагічна кароткай, але моцнае жаданьне гэтай арганізацыі на свабоднае волевыяўленьне да гэтага часу рухае яе агульным духам; усе жыхары Нью-Ёрку горача чакаюць дня, калі беларусы будуць жыць дэмакратычна, у міры і дабрабыце”.

У звароце мэра Нью-Ёрку даецца высокая ацэнка грамадзкай працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня як плённай і каштоўнай і дзеля беларусаў, і дзеля ўсяго грамадзтва.

Зварот мэра Ню-Ёрку заканчваецца словамі: “Я, Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Ёрку, у прызнаньне гэтай важнай гадавіны БНР, аб'яўляю аўторак 25-га сакавіка 2008 году ў горадзе Нью-Ёрку Днём Беларускай Незалежнасьці”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)