Менскія ўлады дазволілі шэсьце і мітынг на Дзяды 5 лістапада

Менскі гарадзкі і абласны выканкамы дазволілі правядзеньне ў нядзелю 5 лістапада традыцыйнага шэсьця і мітынгу ў Курапатах.

Шэсьце на Дзяды, 2016 год

Акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскага рэжыму прымеркаваная да восеньскага дня ўшанаваньня продкаў — Дзядоў. Збор удзельнікаў шэсьця пачнецца аб 11:30 каля гадзіньнікавага заводу «Прамень» у Менску. А 12-й гадзіне калёна рушыць у Курапаты, дзе заплянаваны мітынг.

Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі піку сталінскага тэрору 1937 году.

Дзень памяці продкаў Дзяды штогод адзначаецца 2 лістапада. Да 1998 году гэты дзень быў у Беларусі выходным .

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)