Менскі гарвыканкам дазволіў шэсьце і мітынг на Дзяды

Традыцыйнае жалобнае шэсьце ў Курапаты пройдзе ў нядзелю, 31 кастрычніка. Акцыю ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.

Як паведаміў адзін зь лідэраў партыі Сяргей Папкоў, збор удзельнікаў шэсьця і мітынгу заплянаваны ў 10:30 на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу (станцыя мэтро «Парк Чалюскінцаў»).

Шэсьце пачнецца аб 11-й гадзіне і пройдзе праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі.

Пачатак мітынгу ў Курапатах заплянаваны на 14:30.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)