Коктейль
Zamandarin, 34MAG

Мемы, стыкеры, відосы: 9 спосабаў заявіць пра сябе

У цябе ёсць малады праект, маленькі бізнэс ці цябе ўзялі спецыялістам па камунікацыям у амбіцыёзную арганізацыю?

Трымай нашу how-to-do-скарбонку з інструментамі, якія дазволяць табе стаць піяршчыкам нарасхват і чэрпаць лайкі вёдрамі. 9 спосабаў прасунуць прадукт, ідэю або мерапрыемства – і ніводнага дрэннага.

Посці ў сацсеткі толькі тыя фоткі, якія наўпрост тычацца тваёй арганізацыі. Коцікаў і кававыя кубкі – ва ўтыль. На ўра заходзіць любы «інсайд»:

штодзённае жыццё офіса (бэкстэйджы);

здымкі, якія ілюструюць вашу працу;

рэдкія фотакарткі на тэму гісторыі вашай дзейнасці;

справаздачы з дзелавых, адукацыйных, грамадска-дабрачынных мерапрыемстваў;

фота, апублікаваныя карыстальнікамі пад вашым фірмовым хэштэгам (напрыклад, #minsknotdead).

Візуал фармуе твар арганізацыі і транслюе яе каштоўнасці на самай даступнай мове. Ахова птушак Бацькаўшчыны напаўняе старонку на Facebook выявамі не толькі птушак, але і тых, хто знаходзіцца па іншы бок бінокля. Яшчэ адзін удалы кейс – інстаграм Камароўкі.

Гіфкі

Гіфкі ізноў захапілі свет! Іх любяць усе. Штодзень карыстальнікі інтэрнэту марнуюць па два мільёны гадзін на сайце Giphy, праглядаючы мільярды гіфак. Грэх не скарыстацца адыкцыяй. Балазе, з дапамогай гіфак можна ляпіць не толькі стылёвыя справаздачы з тусовак, але і папулярна распавядаць пра самыя сур'ёзныя рэчы накшталт працаўладкавання беспрацоўных у Беларусі.

У пошуках гіфак зарульвай сюды:

Giphy;

Imgur;

Tumblr;

Спецыялізаваныя раздзелы Reddit, 9GAG, Dirty.

Можаш стварыць гіфку з відэа ці фотак сам(-а). Пра тое, як стаць гіфмэйкерам, падрабязна раскажа Youtube. Калі Photoshop – відавочна не тваё, можна звярнуцца да анлайн-сэрвісаў: Giphy, Imgur або Gifs.com.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)