Мэмарыяльная дошка ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Фотафакт

У Менску падрыхтавалі да ўсталёўкі мэмарыяльную дошку ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дошку маюць адкрыць 23 сакавіка а 13-й гадзіне — яна будзе на доме 9 па вуліцы Валадарскага, у якім 25 сакавіка 1918 году была прынятая Трэцяя Ўстаўная Грамата, у якой абвяшчалася незалежнасьць БНР.

Новая шыльда зробленая з бронзы на ўзор папярэдняй, якую скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе. Грошы на новую шыльду сабралі талакой усяго за тры гадзіны. Надпіс на новай дошцы зроблены афіцыйным правапісам, бо такое было патрабаваньне ўладаў.

«Думалі, часу наперадзе яшчэ шмат», — аўтар памятнай дошкі ў гонар БНР, якая чакала дазволу 25 год

Арганізатар краўдфандынгу для вырабу памятнай дошкі Глеб Лабадзенка напісаў у сваім фэйсбуку, што пасьля канчатковага разьліку засталося 1130 рублёў. Гэтыя сродкі перададуць на арганізацыю канцэрту «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка каля Опэрнага тэатру.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)