Общество

Мечыслаў Грыб: «Каб усе бачылі, што той схаваўся ў бункеры, а я герой»

Былы кіраўнік Беларусі выступае супраць правядзеньня параду 9 траўня, пiша Радыё Свабода.

— Калі б на той парад пайшлі толькі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, дык гэта была б толькі іх праблема. Але яны ж вернуцца з параду ў грамадзтва і прынясуць вірус тым, хто не падтрымлівае такія погляды.

Рашэньне праводзіць парад ва ўмовах павелічэньня памераў эпідэміі каранавірусу лічу цалкам неабгрунтаваным і ня бачу ўвогуле ніякіх гістарычных ці традыцыйных падстаў для такіх плянаў. Не магу зразумець, якім чынам тое, што парад не адбудзецца, можа прынізіць памяць мільёнаў загінулых на той вайне? Няўжо калі да тых мільёнаў далучацца дзясяткі памерлых цяпер — гэта будзе добра для агульнай памяці пра ахвяр фашызму? Нейкае глупства, якое мяжуе з хваробай, — лічыць Мечыслаў Грыб.

Чаму на пазыцыю Лукашэнкі не паўплывала адмена параду ў Маскве? На думку Мечыслава Грыба, у гэтым пытаньні Аляксандар Лукашэнка можа дзейнічаць наўмысна насуперак свайму расейскаму калегу:

— Каб усе бачылі: во які я сьмелы і адважны, а той баязьлівец, ён схаваўся ў бункеры і маўчыць, а я нічога не баюся, значыць, я круцейшы, я герой. Хіба ня так выглядае? Так. У іх даўно ідзе такая дуэль пазыцый, і цяпер яна вылілася ў змаганьне за парад. Але насамрэч парад — ня месца для гульняў характарамі. Бо гэта масавае мерапрыемства.

Коронавирус спровоцировал обострение между Лукашенко и Путиным

Агульнапрынята ва ўсім сьвеце, што ў час эпідэмій, тым больш пандэміі, такія мерапрыемствы недапушчальныя, бо значна павялічваецца рызыка распаўсюду хваробы. Але беларускаму лідэру такія меркаваньні не арыенцір. На людзей сёньняшняя ўлада глядзіць інакш. Як падчас вайны не бераглі людзей — «бабы панараджаюць яшчэ!», дык і цяпер тое самае. Але лічу, што, акрамя глупства, гэтае рашэньне праводзіць парад мяжуе і са злачынствам, бо гаворка ідзе пра здароўе нацыі.

Ужо шмат дзён Мечыслаў Грыб на самаізаляцыі ў сваёй кватэры ў Менску, выходзіць з дому вельмі рэдка, толькі ў краму: «Канечне, маску нашу і вытрымліваю бясьпечную дыстанцыю».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(47)