Мастака Алеся Пушкіна з пастарунку завезлі ў больніцу

Пасля 13 сутак арышту яго адвезлі ў больніцу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка мастака Яніна.

Пушкіна: «Да чатырох гадзінаў там дзяжурылі сябры, каб прывезці яго дамоў. У 15:30 я туды патэлефанавала, і мне сказалі, што яго вызваляюць. Ён з міліцыі не выходзіў. Адтуль выязджала толькі машына з цёмнымі вокнамі. Я пазваніла зноў у 15:45 і запыталася, дзе мой муж. А яны сказалі, што завезлі яго ў прыёмную хуткай дапамогі».

Нагадаем, што мастака арыштавалі 9 снежня і звінавацілі ў хуіганстве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)