Машына Анжалікі Борыс абліта фарбай, прабіты колы

Уначы, 6 лютага, невядомыя пракалолі ў Горадні колы і аблілі блакітнай фарбай два легкавікі, якія пастаянна выкарыстоўваюцца непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар арганізацыі Ігар Банцар. Ён лічыць зьдзейсьненае правакацыяй. Ігар Банцар кажа, што міліцыянты неахвотна выехалі да месца здарэньня, калі па дапамогу зьвярнуўся адзін з кіроўцаў пашкоджанага аўтамабіля. Прэсавы сакратар таксама зазначыў, што Анжаліка Борысзьбіралася 6 лютага ехаць у Смаргонь. Нагадаем, што 5 лютага ўвечары Ленінскі раённы суд Горадні пакараў штрафам памерам 71 мільён рублёў фірму “Палёніка”, якой кіруе Анжаліка Борыс.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)