Марціна Стэла

У кіно італьянская актрыса Марціна Стэла дэбютавала ў 17 год, у фільме “Апошні пацалунак” Габрыэля Мучыно. З таго часу прыгажуню проста засыпалі прапановамі роляў, у якіх актрысе трэба цалавацца. Марціна і не адмаўляецца. Свае навыкі яна здолела прымяніць нават у тэатральнай пастаноўцы “Рамэо і Джульеты”.

Пасля невялікага перапынку, што Марціна працавала на радыё, нядаўна яе зноў пераманілі ў кіно. Зараз яна падпісала кантракт на здымкі адразу ў двух фільмах. Мяркуючы па назвах, аднымі пацалункамі там справа ўжо не скончыцца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)