Мануэла Аркуры

Спартыўны лад жыцця мадэль і актрыса Мануэла Аркуры разумее па-свойму. Рэкорды іспанска-італьянскай прыгажуні звязаны выключна з раманамі са спартсменамі. Мануэла сустракалася і з гарналыжнікам Альберта Томба, і з матагоншчыкам Сэце Жыбернаў, і з фехтавальшчыкам Альда Мантана і ледзь не з паловай італьянскай зборнай па футболе. На яе рахунку футбалісты Крысціян В’еры, Філіпа Індзагі, Франчэска Тоці, Франчэска Како.

Як ні дзіўна, але Мануэле хапае часу не толькі на асабістае жыццё. Яна зорка італьянскага кіно, тэлебачання і тэатра. Яе запрашаюць весці папулярныя перадачы і музычныя фестывалі, а ў італьянскім мястэчку Порт Чызарыа нават устанавілі памнік.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)