Общество
Сямён Цыбульскі, «Наша нiва»

Малы беларуска-беларускі слоўнік сэксуальных паняццяў

Вялікая колькасць чытачоў калонкі «Каханне і сэкс» звярнуліся да аўтара з прапановай зрабіць невялічкі слоўнічак сэксуальных і любоўных паняццяў ды тэрмінаў.

Слушная прапанова. Бо як у Беларусі сэкс ёсць, дык павінны знайсціся і словы, якія б гэтую з'яву апісвалі і аздаблялі. Такім парадкам з гонарам прэзентуем вам наш пасільны ўнёсак у беларускае любошчазнаўства.

Беларускія сінонімы

Вывальненне — эякуляцыя

Кахацца — займацца (бавіцца) сэксам, тое самае што і «любіцца»

Любіцца —тое самае што і «кахацца».

Любошчы — сэкс

Маціца — рас. матка, анг. womb, лац. uteras

Мілошчы — петынг

Напяты — эрэгіраваны, тое самае, што і «наструнены»

Начэпнік — прэзерватыў

Пешчы — тое самае, што і «мілошчы».

Полавы — сэксуальны, плоцевы. Ад слова «пол».

Похва — вагіна

Поцяг — сэксуальнае жаданне, пажада

Секель — клітар

Смочкі — цыцкі, саскі

Суполенне — каітус

Церце — трэнне, фрыкцыі

Цнатлівы — нявінны

Цыцкі — грудзі

Цягліца мачавіка — мышца мачавога пухіра

Чэлес — мужчынскі полавы орган

Шмаравідла — змазка

Юр — пажада, сэксуальная заклапочанасць

Юрлівы — пажадлівы, сэксуальна заклапочаны

Ядры — яйцы

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)