“Малады Фронт” выступіў за байкот выбараў

Незарэгістраваная арганізацыя “Малады Фронт” далучылася да кампаніі па байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Як паведамляе прэсавая служба арганізацыі, “ Малады Фронт” заклікае беларусаў байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у дзень галасаваньня на плошчу Каліноўскага, адзінае месца ў нашай краіне, дзе хлусьня ЦВК ня дзейнічае”.

Паводле арганізацыі, “будучыя "выбары" ўсё болей і болей нагадваць гульню аднаго актора. Да галасаваньня болей за чатыры месяцы, а старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія Ярмошына, ужо заявіла аб тым, што не валодае паўнамоцтвамі ўвядзеньня прадстаўнікоў партыяў у выбарчыя камісіі. Улада не зьбіраецца лібералізаваць выбарчае заканадаўства і працэс галасаваньня".

«Удзел у такіх "выбарах" ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і абсурднаю справаю, якая адно дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі», — заявіў «Малады фронт».

Раней з заклікам да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў выступілі прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя- 97».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)