Политика

«Маладому фронту» адмовілі ў рэгістрацыі

Упраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама адмовіла дзяржаўнай рэгістрацыі моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”, спаслаўшыся на неадпаведнасьці ў статуце.

Як паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”, Мін’юст спаслаўся на тое, што згодна са статутам, пададзеным на рэгістрацыю, вышэйшым кіраўнічым органам руху з’яўляецца Цэнтральная Рада. Тым часам 7 траўня адбывалася пасяджэнне ўстаноўчага сходу (як гэта патрабуе заканадаўства), а не Цэнтральнай Рады (фармальна яшчэ не створанай арганізацыі). Маладафронтаўцы лічаць адмову цалкам незаконнай і ў панядзелак збіраюцца абскардзіць рашэнне. Заўважна, што рашэньне аб нерэгістрацыі руху было прынятае напярэдадні судовага працэсу над актывістамі “Маладога Фронту”, якіх будуць судзіць менавіта за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Нагадаем, што судовы працэс над “маладафронтаўцамі” распачнецца 28 траўня ў 10 гадзінаў па адрасе Лагойскі тракт, 3.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)