Маці палітвязня правяла трое сутак у адзіночным карцары (фотарэпартаж)
30 ліпеня на свабоду выйшаў новы «выпуск» Акрэсціна. Сярод вызваленых была маці палітвязня Мікіты Ліхавіда.
У суботу на свабоду выйшлі арыштаваныя ўдзельнікі маўклівай акцыі 20 ліпеня. Сустракалі ля Акрэсціна і маму палітвязня Мікіты Ліхавіда Алену. Яна адседзела 10 сутак. Апошнія трое — у карцары. Адміністрацыя Акрэсціна такім чынам пакарала жанчыну за патрабаванні праветрыць камеру.
Вось такі ШОС з бутэлькі і туалетнай паперы зрабіў у камеры Дзмітрый Буянаў, сын журналісткі Любові Лунёвай.
Дзмітрый Буянаў сустракае сукамерніка.
На свабоду выходзіць Алена Ліхавід.
Алена Ліхавід абдымае маму.
Алена Ліхавід распавяла, што апошнія трое сутак правяла ў "адзіночцы" ў карцары. Перад выхадам на свабоду супрацоўнікі Акрэсціна сканфіскавалі ў яе сшытак з нататкамі.
Падтрымаць Алену Ліхавід прыйшлі сваякі іншых палітвязняў, у тым ліку мама Фёдара Мірзаянава (злева), мама Эдуарда Лобава (другая злева).
Справа - жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава Даша.
Многія сяброўкі спн.Алены не маглі стрымаць слёз.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное