Лявон Вольскі пра статыстыку па каранавірусу: «Гэта як верыць вынікам выбараў»

Музыка выказаўся пра недавер да афіцыйных лічбаў наконт каранавірусу ў Беларусі.

— Хто ў нас чаму верыць у Беларусі афіцыйнаму? — сказаў Лявон Вольскі ў інтэрв’ю Радыё Свабода. — Нават тыя людзі, якія абагаўляюць гэтую ўладу, ня вераць яе лічбам, бо яны ведаюць адкуль усё гэта бярэцца. Гэта як верыць вынікам выбараў. Дзяржава неяк несурʼёзна да каранавірусу паставілася, і гэта спарадзіла панічныя чуткі і плёткі.

Але на дзіва, хоць у нас ужо дзесяцігодзьдзямі зьнішчалі грамадзянскую супольнасьць і разьядноўвалі людзей, у гэтай небясьпечнай сытуацыі людзі кансалідуюцца. Актывісты займаюцца дапамогай лекарам, старым людзям, і гэта ўражвае.

Дикий Запад Вольского

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(34)