Лица
фота Яўгеніі Аставумавай, facebook.com

«Ляпіс Трубяцкой»: ня быць скотам (відэа)

Забаронены ў Беларусі гурт сабраў аншлаг у піцерскім клубе «Космонавт».

10 верасня гурт «Ляпіс Трубяцкой» пры поўным аншлагу выступіў у піцерскім клубе «Космонавт» з праграмай «Грай». На канцэрт прыехала шмат беларусаў — з Беларусі, дзе гурт знаходзіцца ў «чорным спісе», сюды ладзіліся арганізаваныя выезды, паведамляе «Наша Ніва».

На канцэрце адбылася прэм’ера песні на верш Янкі Купалы «Хто ты такі?» Напрыканцы Міхалок выгукнуў «Жыве Беларусь!».

Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Якой долі?
— Хлеба, солі.
А што болей?
— Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
— Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся?
— Пры дарожцы.
Чым асвенчан?
— Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
— Ня быць скотам.

1908

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)