Лябедзька, Міхалевіч, Дзмітрыеў і Класкоўскі «зняліся» ў расійскім дэтэктыўным серыяле

У «Тайнах следства» беларускім апазіцыянерам адводзіцца роля расійских салдатаў тэрміновай службы.

У 10-й серыі 10-га сезона расійскага серыяла «Тайны следства», што паказвае тэлеканал «Россия», ізноў выявіўся беларускі след. Гераіня серыяла факсам адсылае спіс былых вайскоўцаў тэрміновай службы адной з расійскіх часцей.

У ім фігуруюць сапраўдныя імёны і прозвішчы… беларускіх апазіцыянераў, сярод якіх — экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч (№ 8). Пад нумарам 4 ідзе Андрэй Дзмітрыеў, пад 5-м — Аляксандр Класкоўскі-малодшы, пад 7-м — Анатоль Лябедзька.

Пабачыць гэты фрагмент можа на фэйсбуку па гэтай спасылцы.

Расійскі серыял ужо выкарыстоўваў беларускую тэматыку ў сваіх сюжэтах. У адной з апошніх серый герой трапляе ў Беларусь, а такая апынаецца нечакана жорсткай і беларускамоўнай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)