Общество
Зміцер Глінскі, Еўрарадыё

Ля кінатэатра “Беларусь” спекулянты штовечар зарабляюць па 1 млн. рублёў

Высокі малады чалавек у чорнай дзьмутай куртцы прапануе “квіткі на сёння” проста перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”. За вечар ён заробіць крыху больш, чым малады настаўнік — за месяц.

"Камерсанты" працуюць удваіх. Пакуль адзін шукае пакупнікоў, другі стаіць метраў за 10, нібыта ні пры чым. У руках — слоічак з “энергетыкам”. Гэты спекулянт захоўвае грошы і квіткі, і падыходзіць да напарніка тады, калі людзі гатовыя абмяняць першыя на другія.

Карэспандэнт “Еўрарадыё” прыкінуўся, што яго таксама цікавіць такая здзелка:

Зміцер Глінскі: “А ў вас на што ёсць?”

Спекулянт: “На “Домовой” на зараз і на “Квант милосердия” на апошні сеанс”.

Зміцер Глінскі: “А пачым?”

Спекулянт: “Па 12 500”.

Зміцер Глінскі: “А там пачым?” (ківаю галавой у бок касаў)

Спекулянт: “Па 9 000”.

Зміцер Глінскі: “А там ёсць?”

Спекулянт: “Не”.

Натуральна, што чалавек, які на ўваходзе ў кінатэатр сутыкнуўся са спекулянтамі, пойдзе ў касы, каб даведацца, ці сапраўды няма квіткоў. Так зрабіў і карэспандэнт “Еўрарадыё”.

Зміцер Глінскі: “Скажыце, на сёння ў пятую залу яшчэ ёсць квіткі?”

Касірка: “Там толькі па адным квітку засталося”.

На дзіва, а палове на 19-ю, за 10 хвілін да пачатку “Кванта милосердия”, у касах кінатэатра “Беларусь” яшчэ заставалася некалькі квіткоў на гэты сеанс. Але толькі па адным, у розныя куткі залы. Кінааматарам даводзілася рабіць складаны выбар: згубіць 3,5 тысячы рублёў на кожным квітку і глядзець фільм разам, ці ашчадзіць грошы і развітацца на дзве гадзіны…

Паводле слоў спекулянтаў, за адзін сеанс праз іх праходзіць 60 — 80 квіткоў. Памнажаем на “надбаўку” у 3,5 тысячы — атрымліваем 210 — 280 тысячаў “чыстага” прыбытку. Зарабіць так можна толькі на прэм’ерах і толькі ў “топавы” час: увечары ў выходныя.

Квіткі ў спекулянтаў былі на два фільмы: “Квант милосердия” ды “Домовой”. Кожны з іх у кінатэатры “Беларусь” за вечар паказваюць два разы. Таму памнажаем лічбы на чатыры. Вынікае, што прыбытак спекулянтаў складае ад 840 тысячаў да 1,12 мільёна рублёў штовечар.

Дзелім гэтыя грошы паміж двума спекулянтамі — атрымліваем па 420 — 560 тысячаў на нос. Гэта крыху больш за месячны заробак школьнага настаўніка, чый працоўны стаж складае менш за 5 гадоў.

Пра спекуляцыю квіткамі Мінск узгадаў пры канцы верасня, напярэдадні вялікага футбола. Тады адзін са спекулятнаў “наварыў” на перапродажы квіткоў на “хатнія” матчы барысаўскага “БАТЭ” каля 7 мільёнаў рублёў! А чацвёра перакупнікаў былі затрыманыя.

Але еўрапейскія суперклубы прыязджаюць у госці да БАТЭ не часцей чым раз на два тыдні. А ў кіно мінчукі ходзяць кожны дзень.

На фота: кінатэатр "Беларусь", від зверху. Спекулянты ў правым ніжнім кутку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Предновогодний Минск: красно-зеленая игрушка-танк и синий Дед Мороз без лица

Конвейер репрессий. Политзаключенного Плескацевича перевели с «химии» в Бобруйскую колонию. Силовики задержали 60-летнюю жительницу Фаниполя. Правозащитники: фиксируются факты применения пыток при расследовании политических дел

Памёр Вітаўт Кіпель

Белоруска из Гданьска: «Даже мысленно не подхожу к границе – ни на секунду не хочу испытывать всепоглощающее чувство страха»

Кнырович: «Трудно рассчитывать на адекватное отношение к самой бесправной категории населения — осужденным, если и к тем, кто «на свободе», оно не отличается гуманностью»

Конвейер репрессий. Зампрокурора собирается обжаловать приговор экс-политзаключенному Илье Миронову. Дело «рельсового партизана» Виталия Мельника, которому при задержании прострелили колени, рассмотрят в закрытом суде