Комментарии
Змiцер Панкавец, «Наша Ніва»

«Лукашэнка рызыкуе»

Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі пра арышт у Мінску Уладзіслава Баўмгертнера.

— Вельмі паказальны крок з боку кіраўніцтва Беларусі. Менавіта з боку кіраўніцтва, а не сілавых ведамстваў. Ясна, што рашэнне аб арышце прымалася вышэй за Следчы камітэт.

Вядома, гэта прывядзе да шматлікіх заяваў з расійскага боку. Памятаеце, нават пасля Плошчы, калі былі арыштаваныя расейскія грамадзяне Гапонаў і Брэус, былі дыпламатычныя ноты. Тады беларускі бок адкруціў назад, рэальных турэмных тэрмінаў гэтым хлопцам не далі.

З арыштам Баўмгертнера — маштаб нашмат большы. Для беларускага кіраўніцтва будзе справай гонару не адкручваць справу назад.

Баўмгертнер — пешка ў гульнях вышэйшых асобаў. Зрэшты, усе беларуска-расійскія войны сканчаліся прымірэннем. Расійскі бок прымаў такую пазіцыю, што гэта «сукін сын, але наш сукін сын».

Следам за калійнай вайной з Расіяй могуць пачацца нафтавая, энергетычная. У канфлікце Лукашэнка адчувае сябе як рыба ў вадзе. Ен рызыкуе, тым больш, што хутка прэзідэнцкія выбары, а сітуацыя ў эканоміцы не вельмі добрая. Але так было і ў 2010 годзе, калі Лукашэнка рассварыўся перад выбарамі з расійскім кіраўніцтвам. Апазіцыйныя кандыдаты кінуліся ў Маскву, але за тыдзень да выбараў канфлікт быў вычарпаны і Лукашэнка атрымаў падтрымку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)