Ліў Тайлер

З’яўляючыся дачкой музыканта гурта Aerosmith Стывена Тайлера і былой мадэлі і спявачкі Бiбi Б’юэл, Ліў проста не магла не падацца ў шоу-бізнес. Спачатку яна вырашыла стаць мадэллю, для чаго прыйшлося прыкласці пэўныя намаганні, бо Ліў была досыць поўнай дзяўчынкай. Але гэта ёй аказалася па сілах, і ўжо ў 16 год фотаздымкі Ліў упрыгожвалі вокладкі шматлікіх часопісаў.

Толькі гэтага Ліў Тайлер было недастаткова, і ўжо праз год яна штурмавала Галівуд. Зараз у актыве актрысы дзесяткі роляў у кіно і гарачая любоў прыхільнікаў ва ўсім свеце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)