Общество

Лічба дня. Колькі беларусаў лічаць дапушчальным разгон несанкцыянаваных акцый АМАПам

Праваабаронцы правялі апытанне: ў якіх выпадках беларусы дазваляюць міліцыі біць і катаваць затрыманых.

Затрымаыя на Дзень Волі ў 2017-м. Фота Вольгі Быкоўскай

Праваабарончая кампанія «ПЫТАЙ/СЯ.Тыдзень супраць катаваньняў» прэзэнтавала вынікі апытання беларусаў пра гвалт з боку праваахоўнікаў.

З 29 сакавіка да 2 красавіка апыталі праз інтэрнэт 902 чалавек 18–55 гадоў, якія жывуць у гарадах з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек. Памылка выбаркі ±3,26%.

Так, паводле вынікаў апытання, якія публікуе Радыё Свабода, 26% рэспандэнтаў лічаць дапушчальным, калі АМАП разганяе несанкцыянаваныя акцыі, а затрыманых ставіць на дзьве гадзіны тварам да сьцяны пры тэмпэратуры +1°С і не дазваляе рухацца.

Пры гэтым, 80% лічаць недапушчальным зьняволеньне чалавека на 15 сутак за «п’яны дэбош» ва ўмовах халоднай камэры ў кампаніі з курцамі пры толькі дзьвюх прагулках і адным паходзе ў душ.

Аўтары даследвання прыйшлі да высновы, што «талерантнасць да гвалту павялічваецца, калі чалавек ня быў ахвярай злачынстваў і не перажываў гвалту з боку дзяржавы». А з ростам даходаў і ўзроўню адукацыі «беларусы крыху менш талерантна ставяцца да катаванняў і смяротнага пакарання».

Вежливые и улыбчивые. Скрутили пенсионера и срочно выполнили распоряжение министра

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(16)