Общество
Аляксандар Старыкевіч

Лепшае — “Брату”

Заснавальнік і шматгадовы лідэр “Маладога фронту”, палітык Павал Севярынец прэзэнтаваў сваю новую кнігу — “Брату”. У ёй сабраныя лепшыя артыкулы, эсэ і апавяданьні, напісаныя за апошнія 10 год, а таксама тое-сеё яшчэ.

У прадмове Севярынец піша, што “Брату” — “гэта спроба дагрукацца да беларуса, якому так бракуе адчуваньня брацкай хрысьціянскай еднасьці, братняй нацыянальнай роднасьці й братэрскай грамадзкай салідарнасьці... гэта ліст да ўсіх братоў і сёстраў”.

Можна па-рознаму ставіцца да Севярынца, але гэтую яго кнігу варта мець і прачытаць. Бо напісаная яна са шчырасьцю і натхненьнем, якія звычайна мала ўласьцівыя палітыкам. У творах Севярынца хапае спрэчных момантаў, але гэта не бессэнсоўная лухта, якой зашмат у прамовах і артыкулах іншых “лідэраў”.

Таксама ў кнігу ўключаныя праграмы “Маладога Фронту” і Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. І сцэнар знакамітага “Шоў Беларушчыны”.

А вось “Лістоў з лесу” — артыкулаў, напісаных Севярынцам падчас знаходжаньня на “папраўчых работах” у Малым Сітне, — у “Брату” няма. Бо яны неўзабаве выйдуць асобнай кнігай. Чакаем.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)