Лица

Leon Gurvitch Project: «Будзьма сэрцам за Беларусь!»

Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» сусветна вядомы джазавы калектыў Leon Gurvitch Project запісаў свой першы аўтарскі твор па-беларуску «Акіян у цішы», перакладзены Алесем Камоцкім.

Заснавальнік гурта Леон Гурвіч стаў сапраўднай славутасцю ў Нямеччыне, стварыўшы саўндтрэк да стужкі ўладальніка «Оскара» Мэнахема Голана і запісаўшы сумесны альбом з уладальнікам «Грэмі» Фрэнкам Лонданам.

«Я адгукнуўся на пажаданне ініцыятараў праекту адысці ад фальклору ды прадставіць беларускую музыку ў сучасным выглядзе, таму вырашыў узяць кампазіцыю “Infinite Ocean”, якую я стварыў у Гамбургу ў 2004 годзе. Часта выконваю яе на еўрапейскіх джазавых фестывалях, і мне здалося, што яна цудоўна загучаць па-беларуску».Арыгінальны тэкст да гэтага твора напісала джазавая спявачка Іна Высоцкая, якая доўгі час саліруе ў Leon Gurvitch Project. Яна ж яе і выканала.

Прэм’ера песні «Акіян у цішы» – 21 верасня на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)