Леанiд Злотнікаў: «Беларусь можа зусім ня выйсьці з крызісу»

Заяву Лукашэнкі пра тое, што Беларусь першай выйдзе з эканамічнага крызісу і зможа заняць таварныя нішы іншых дзяржаў “Свабодзе” пракамэнтаваў незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў.

“Адназначна, што Беларусь зусім ня выйдзе з крызісу, калі будзе працягвацца тая ж эканамічная палітыка, як ёсьць сёньня. Выйдуць з крызісу тыя краіны, якія вельмі моцна канкурэнтаздольныя сваёй прадукцыяй, якія мадэрнізуюць сваю вытворчасьць, кіраваньне. У Беларусі ўсё гэта архаічнае. І сыстэма кіраваньня і прадпрыемствы ў нас засталіся з часоў СССР”.

Эканамічная лібэралізацыя, якой у штогадовым пасланьні хваліўся А.Лукашэнка, яшчэ не зачапіла галоўных аспэктаў — свабоды цэнаўтварэньня і абароны прыватнай уласнасьці, мяркуе Л.Злотнікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)