Общество

Лахатрону крызіс не перашкода

У простых людзей у Магілёўскай вобласці высмоктваюць грошы праз латарэі.

Копію афіцыйнага ліста на адрас рэдакцыі «Наша нiва» даслаў чытач.

Гэта тычыцца не толькі горада Чавусы, а ўсёй Магілёўскай вобласці. Даўно для ўсіх працаўнікоў дзяржарганізацый не сакрэт, што акрамя абавязковага пабору на не дабудаваную за столькі гадоў царкву, на Чырвоны крыж, падпіскі на мясцовыя, абласныя і рэспубліканскія газеты, ёсць яшчэ абавязковая павіннасць па куплі латарэйных білетаў «Прыдняпроўе».

На тых, хто адмаўляецца іх набываць, ціснуць, праводзяць павучальныя і тлумачальныя гутаркі і іншыя «радасці». І ніхто не вінаваты: гэта «ўлада давяла план» і яго хоцькі-няхоцькі трэба выконваць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)