Общество
Марына Міт, «Тут і цяпер»

Лаўрэат спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі збіраецца ў эміграцыю

Сезон адпачынкаў у самым разгары. Мы пацікавіліся ў некаторых грамадскіх, культурных і палітычных дзеячаў аб тым, ці давялося ім з-за няпростай эканамічнай сітуацыі змяніць свае планы на адпачынак.

Вядомы акардэаніст Ігар Квашэвіч, лаўрэат спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі, адправіў жонку ў Крым, а сам збіраецца паехаць на закрыццё «Славянскага кірмашу" ў Віцебск.

— Не выключана, што праз некаторы час я апынуся ў Канадзе, — падзяліўся сваімі планамі з «Тут і цяпер" Ігар Квашевіч. —Мы з жонкай хочам пакінуць Беларусь. Жонка — кандыдат медыцынскіх навук, я — лаўрэат міжнародных конкурсаў. Мы едзем па самай складанай праграме — прафесійная эміграцыя. Ёсць 29 спецыяльнасцей, якія запатрабаваны ў Канадзе, у іх лік уваходзіць і прафесія лекара. У нас максімальна магчымая колькасць балаў. Усе дакументы падалі і цяпер чакаем выніку.

У Канадзе іншыя ўмовы жыцця, і здаровыя амбіцыі там не гасяцца так, як тут. А ў Беларусі сітуацыя з кожным днём мяняецца толькі да горшага. Я люблю сваю краіну, шмат чаго тут дасягнуў, але... Напэўна, лепш з'ехаць за мяжу, праславіўшы Беларусь, чым застацца тут гібець у галечы і невядомасці.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)