Общество

Латушка: «Людзі, якія чыняць гвалт, атрымліваюць узнагароды, а тыя, хто супраць, пазбаўляюцца рангаў»

Ці на гэтае пытанне трэба даваць адказ, чаму так адбываецца?

Былы амбасадар і экс-міністр культуры Павал Латушка пракаментаваў Радые Свабода рашэнне Лукашэнкі аб пазбаўленні дыпламатычнага рангу.

— Дзіўная сітуацыя, калі людзі, якія парушаюць закон, якія чыняць гвалт над грамадзянамі нашай краіны, атрымліваюць узнагароды, і гэта сотні прадстаўнікоў праваахоўнай сістэмы, а тыя, хто выступае супраць гвалту, пазбаўляюцца дыпламатычных рангаў. Ці на гэтае пытанне трэба даваць адказ, чаму так адбываецца? Гэта рэальнасць сённяшняй Беларусі і гэтай улады, якая адыходзіць, — адзначыў Павел Латушка.

Нагадаем, што сваім указам Аляксандр Лукашэнка, акрамя Паўла Латушкі, пазбавіў дыпламатычнага рангу Ігара Ляшчэню — «в связи с совершением поступков, порочащих государственную (дипломатическую) службу».

Таксам стала вядома, што пасля крытычных выказванняў улады пазбавілі аднаго з самых тытулаваных трэнераў Беларусі Мікалая Казеку імянной стыпендыі і хочуць спагнаць з яго выплачаныя раней сродкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(20)