Политика

Латушка: Каардынацыйная рада не прэтэндуе на ўладу. Мы — інструмент для дыялогу

Пра гэта заяіў на прэс-канферэнцыі Каардынацыйнай рады Павел Латушка, піша Наша Ніва.

Ён зазначыў, што партнёры нашай краіны і з усходняга, і з заходняга боку мяжы факт існавання Каардынацыйнай рады прызнаюць.

«Каардынайцыйная рада не разглядала, не разглядае і не будзе разглядаць дакументаў аб замежнай палітыцы. Ні пра якае пагаршэнне адносін з Расіяй не можа быць і гаворкі. Апошні палітык будзе той, хто прапануе пабудаваць сцяну між Расіяй і Беларуссю. Няма такой палітычнай сілы. Меркаванне большасці людзей — за добрыя адносіны і з Усходам, і з Захадам», — мяркуе ён.

«Каардынацыйная рада не прэтэндуе на ўладу. Мы — інструмент для дыялогу», — сказаў Латушка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)