Общество

Лайфхак па ўладкаванні на работу, калі вы «палітычны»

Чытач НН расказаў займальную гісторыю ўладкавання сваёй блізкай сваячкі-пенсіянеркі на пасаду прыбіральшчыцы ў камунальную арганізацыю Мінска.

Па словах чытача, каб працаваць ажно цэлай прыбіральшчыцай, на этапе сумоўя патрабавалася прадаставіць адрас сваіх сацыяльных сетак і нумара мабільнага тэлефона для аналізу.

Як тлумачаць кадравікі, гэта робіцца для таго, каб праверыць патэнцыйнага работніка праз адно з адгалінаванняў сумнавядомай базы «Беспорядки».

У гэтай базе ёсць гэтак званыя «лічбавыя ідэнтыфікатары» па нумары і адрасе сацыяльных сетак.

Чалавек мог трапіць туды па розных прычынах: праз удзел у ініцыятывах, праз апаратную ідэнтыфікацыю на акцыях пратэсту і гэтак далей. Калі дадзеныя кандыдата на работу ў дзярж. структуры знаходзяцца ў базе, то яго не бяруць. Нават прыбіральшчыкам.

Але ёсць лайфхак.

– Рэкамендацыя: стварыць новы акаўнт у сацыяльных сетках, які можна будзе паказваць, і адкрыць новы нумар тэлефона. Калі правяраюць толькі па гэтых ідэнтыфікатарах, то фармальна чалавека ў базе не будзе, нават калі ён ёсць, і такі клірынг ён пройдзе, — кажа нам кадравы работнік.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(27)