Коктейль
>Воля Афіцэрава, nina.nn.by

Курыныя яйкі, шышкі і паштовыя скрыні – беларускі брэнд прадставіў адзенне з вясковым каларытам

Наша Ніna наведала адзін з самых незвычайных паказаў асенняга тыдня беларускай моды — Хісторыя Натураліс. Гэты брэнд 9 год стварае адзенне, блізкае па сваёй канцэпцыі да прыроды.

Дызайнеркі Ларыса Сцяпанава і Паліна Картавіцкая выкарыстоўваюць у сваіх працах натуральныя экалагічныя матэрыялы і фарбы. Натхненнем для новай калекцыі вясна-лета 2018 стала беларуская вёска, якую дзяўчаты і назвалі ў яе гонар «Вёска».

Кожны вобраз калекцыі пераносіць нас у дзяцінства, калі мы летам прыяжджалі да бабулі на вёску: усе магчымая віды кветак і, нават, пустазелляў, курыныя яйкі, шышкі, козы, качкі, драўляныя паштовыя скрынкі і зорнае неба.

Калі прыглядзецца, то можна пабачыць нават малюнкі і арнаменты з бабуліных шпалераў і фіранак. Дызайнеркі не забылі і цікавую беларускую традыцыю — адвозіць старую вопратку на вёску і насіць яе там, што добра бачна на прыкладзе «расцягнутых» кардыганаў розных форм, звязаных з нітак розных колераў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)