Общество
Любоў ЛУНЁВА, «Народная воля»

Курсантам акадэміі МУС загадалі тэрмінова выдаліць свае акаўнты з сацыяльных сетак

Пра гэта «Народнай Волі» паведаміў адзін з курсантаў акадэміі. Ён распавёў, што адміністрацыя паабяцала правесці праверку. Тых, хто не выканаў распараджэння кіраўніцтва ВНУ, адлічаць з вучобы.

Курсант распавёў, што амаль усе яго аднагрупнікі маюць свае акаўнты ў facebook, «Вконтакте» і ў «Одноклассники» і прызвычаіліся абменьвацца рознай інфармацыяй, музычнымі файламі і заводзіць новых сяброў у віртуальным свеце.

Яны абмяркоўваюць загад адміністрацыі паміж сабой і шукаюць спосабы застацца ў сеціве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)