Коктейль
Юлія Аляксандрава

Купалаўцы развіталіся са сваім тэатрам (фота)

29 ліпеня акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы апошні раз выйшлі на любімую сцэну, каб пяшчотна развітацца з ёй і ўзгадаць самыя важныя і яркія падзеі ў гісторыі тэатра.

Рэканструкцыя будынку Купалаўскага зойме больш, чым два гады. Увесь гэты час тэатр будзе вандраваць па іншых пляцоўках. Абяцаюць, што ў выніку рэканструкцыі да будынку вернецца ранейшы выгляд, але на сцэне будуць увасобленыя найноўшыя вынаходніцтвы, якія зробяць спектаклі больш відовішчнымі і дазволяць выкарыстоўваць у пастаноўках новыя тэхналогіі.

29 ліпеня тэатр адзначыў «Нясумны юбілей» – 90-годдзе і ўзгадаў важныя і яскравыя моманты свайго існавання ад самага пачатку і праз цяжкія ваенныя гады. На экране з’яўляліся архіўныя здымкі і відэзапісы, акцёры пераносіліся з адной эпохі ў іншую.

Міністр культуры Беларусі Павал Латушка павіншаваў купалаўцаў з юбілеем.

Мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін.

Апошняй нотай святочнага канцэрта стала пяшчотнае развітанне са сцэнай: акцёры, схіліўшыся, дакрануліся да яе рукамі. У гэты час заля апладыравала стоячы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)