Профсоюзы
Анатоль БАРТ

Крызіс і прафсаюзы

Кіраўнікі шэрагу галіновых прафсаюзаў-чальцоў ІСЕМ з Украіны, Беларусі, Расеі, Узбекістана, Азербайджана 16 верасня ў Кіеве разгледзелі сітуацыю, якая склалася ў галінах прамысловасці сваіх краін і дзеяннях прафсаюзаў у перыяд эканамічнага крызісу.

Дыскусiя адбылася ў рамках паседжання Рэгіянальнай Рады Міжнароднай федэрацыі прафсаюзаў працаўнікоў хімічнай і горназдабыўной прамысловасці, энергетыкі і іншых галін (ICEM) па Ўсходняй Еўропе, у якiм удзельнiчаў прадстаўнік Беларускага Незалежнага прафсаюзу (БНП).

Дзейнасць прафсаюзаў падчас эканамічнай нестабільнасці стала адным з асноўных пытанняў нарады, якую вёў Генеральны сакратар ІСЕМ Манфрэд Варда. Удзельнікі атрымалі магчымасць падзяліцца інфармацыяй аб стане эканомікі сваёй краіны, сітуацыі ў галіне, якую яны прадстаўляюць, і дзейнасці сваіх прафсаюзаў.

Іван Махначук (злева) старшыня рэгіянальнай арг. ICEM Усх.Еўропы / Каўказкага рэгіёну, перакладчык Яўген Купрын і Генсек ICEM Манфрэд Варда

Іван Махначук (злева) старшыня рэгіянальнай арг. ICEM Усх.Еўропы / Каўказкага рэгіёну, перакладчык Яўген Купрын і Генсек ICEM Манфрэд Варда

Беларускія крызісныя праблемы асвятліў сакратар-скарбнік БНП Сяргей Антусевіч. Ён у сваю чаргу засяродзіў увагу на пытаннях выплаты заробкаў і іх узроўне, а таксама цяжкасцяў у дасягненні пэўных вынікаў у сацыяльным дыялогу з наймальнікамі і беларускай уладай.

Падчас абмену інфармацыяй было адзначана, што эканамічны крызіс закрануў практычна ўсе сферы вытворчасці краін — удзельнікаў нарады, хоць і ў рознай ступені цяжару.

Акрамя асноўнага пытання нарады, ўдзельнікам была прадстаўлена інфармацыя аб кадравых зменах і асноўных кірунках працы ICEМ, рэгіянальнай дзейнасці і праектнай працы. Не засталася без увагі і дзейнасць Жаночага камітэта, якую асвятліла Мавджуда Халілава з Узбекістана.

Манфрэд Варда пазначыў прыярытэтную задачу для ІСЕМ. Сёння - гэта дапамога арганізацыям-чальцам у барацьбе з наступствамі эканамічнага крызісу. Ён адзначыў, што арганізацыя прымае актыўны ўдзел у міжнародных палітычных і эканамічных дэбатах, а таксама распрацоўвае праекты, якія дапамагаюць дасягнуць аптымальных умоў дзейнасці чалецкіх прафарганізацый.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны і ўнутраныя арганізацыйныя пытанні, вызначаныя будучыя паседжанні і канферэнцыі. Акрамя таго, было адзначана, што цэнтральны офіс федэрацыі зараз будзе знаходзіцца ў Жэневе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)