Общество
Таццяна Шапуцька, «Новы час»

Крысціна Шацікава ў коме

Стан хворай на рак грамадскай актывісткі рэзка пагоршыўся.

Паводле Вольгі Завадскай, якая прыходзіцца Крысціне Шацікавай цёцяй, гэта адбылося ў пятніцу. Цяпер жанчына ў магілёўскім шпіталі-хоспісе ў непрытомнасці.

– Мы заўсёды спадзяемся на цуд. Але стан Крысціны надзвычай цяжкі – яна практычна не можа дыхаць. Калі яе выпісвалі з хоспіса, лекары сказалі, што яна пражыве 3 дні, яна жыве ўжо 3 тыдні…Яе даглядала маці – яна і трубачку сама навучылася ставіць, і за скурай даглядала, бо скура ж ад трубачкі раздражнялася.

Апошні час Крысціна Шацікава жыла з бацькамі на лецішчы пад Магілёвам. У жанчыны ёсць двое дзяцей – хлопчыкі 14-ці і 16-ці гадоў. Паводле блізкіх жанчыны, Крысціна Шацікава пачала хварэць пасля моцнага збіцця міліцыянтамі ў 2006 годзе – тады ёй пашкодзілі лімфавузел.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)