Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Крутое піке ў бездань

«Фінансавая прорва — самая глыбокая з усіх прорваў, у яе можна падаць усё жыццё», — казаў Астап Бендэр. Нешта падобнае адбываецца і з Беларуссю. Пакуль краіна назірае за чэргамі жадаючых падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, яе эканамічнае становішча працягвае каціцца з горкі.

На мінулым тыдні прайшоў чарговы раунд перамоваў па газе. Гэтым разам паразмаўлялі міністры энергетыкі Расіі і Беларусі Аляксандр Новак і Віктар Каранкевіч. Размова прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі.

«У ходзе перамоваў міністры абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі ў газавай сферы», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

А на самай справе ў Беларусі ўтварыўся доўг за газ у памеры 165,57 мільёна долараў — на думку Расіі. У нашай краіне, вядома ж, усё адмаўляюць з дзіўнай фармулёўкай: у нас «няма запазычанасці за імпартаваны расійскі прыродны газ, спрэчкі вядуцца адносна яго кошту з улікам каларыйнасці сыравіны».

Гэта вельмі падобна на заяву прадстаўнікоў «Беларуснафты» нашым аўтааматарам: «Кошт бензіну не расце, ён змяняецца».

І чарговым разам Беларусь паспрабавала заявіць, што рынкавыя цэны на газ складаюць 80 долараў за тысячу кубаметраў. Расія ж чарговым разам нагадала: у нас ёсць кантракт, у якім прапісана цана на газ у 127 долараў за тысячу «кубоў», а кантракты трэба выконваць.

Яшчэ адна цікавая навіна: у Беларусі не будзе аплатнай сістэмы Google Pay. Раней Google абяцаў, што сістэма запрацуе ў нашай краіне гэтай вясной. З-за эпідэміі каронавіруса тэрміны спачатку ссунуліся, а цяпер ад яе і зусім адмовіліся.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(15)