Лица

"Крамбамбуля" запрашае на "Хвалі пазітыву"

Гурт "Крамбамбуля" зараз актыўна рыхтуе новую праграму "Хвалі пазітыву", прэм’ера якой у Мінску адбудзецца 21 мая падчас сольнага канцэрту ў КЗ "Мінск". Таксама яе ўбачаць жыхары Гомеля, Магілёву, Гродна і Брэсту.

 

"Хвалі пазітыву" — гэта працяг добрай традыцыі "Крамбамбулі" рабіць кожны сезон эксклюзіўную праграму, якая змяшчае вядомыя хіты і новыя эксперыменты, а таксама адлюстроўвае спецыфічны настрой моманту. Гэтым разам галоўная тэма — надыход лета з яго яркім сонцам, блакітным небам і доўгачаканымі вакацыямі.

"Ужо ёсць некалькі новых песень, адна з якіх мае працоўную назву "Хіцяра", — распавядае Лявон Вольскі. — Таксама на мінскім выступе плануем паказаць некалькі новых дуэтаў, але й не забудземся на зробленыя раней. Мы ўжо запрасілі выйсці з намі на сцэну Святлану Зелянкоўскую, Ганну Хітрык і Вольгу Самусік".

З новай праграмай "Крамбамбуля" паедзе ў першы за некалькі гадоў тур па Беларусі, які ахопіць Гомель (15 мая, ГЦК), Магілёў (16 мая, "Ліга"), Гродна (22 мая, КЗ Філармоніі) і Брэст (23 мая, ДК Прафсаюзаў).

21 мая ў КЗ "Мінск" гурт “Крамбамбуля” з праграмай “Хвалі пазітыву”. Таксама ўдзельнічаюць С.Зелянкоўская, Г.Хітрык, В.Самусік і інш. Пачатак 19.00. Квіткі 15-37 тыс. Даведка: VELCOM (29) 655 55 96, МТС (33) 655 55 96

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)