Экономика
Аліна Таранік

Кошты на прадукты ў Беларусі не нашмат ніжэйшыя за заходнееўрапейскія (табліца)

У Францыі кошты на прадукты і садавіну-гародніну не намнога вышэйшыя за беларускія. А вось мінімальная аплата працы ў дзвюх краінах вельмі розная.

Бардо не з’яўляецца самым танным горадам Францыі, акрамя таго нават сярод французаў мае рэпутацыю буржуазнага, а сітуацыя ў адносінах Парыж – Бардо нечым нагадвае польскую «варожасць» паміж Кракавам ды Варшавай. Гэта каб акрэсліць карціну.

Вяртаючыся да коштаў, адразу заўважу, што выдаваць гэткія дэфіцытныя на Радзіме «еўрыкі» на ежу ¬– гэта як адарваць ад сэрца нешта дарагое. Аднак пры пераліку на рублі «адпускае»: за 15 еўра ў супермаркеце можна набыць не меней прадуктаў, чым на Радзіме.

Для параўнання прадстаўляю табліцу цэн у нас і «не ў нас»:

*Кошты ва ўніверсаме «Рыга» прыведзены па стане на 10 верасня

Заўважу, што пры пераліку ўлічваўся кошт еўра на чорным рынку (а значыць і вышэйшы за афіцыйны курс), а менавіта цана продажу на 12 верасня – 11184 рублёў за еўра на сайце prokopovi.ch.

Тым часам, заробкі ў Беларусі і ў Францыі не параўнаць. У нас заробак складае 3600 рублёў за гадзіну, а ў далёкай заходнееўрапейскай краіне «чыстымі» атрымліваюць каля 6,5 – 7 эўра за той жа часовы прамежак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)