Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»

Колькі могуць зарабіць гэтым летам школьнікі дый студэнты

«Тут і цяпер» пацікавілася, ці супадаюць чаканні маладых людзей падзарабіць ў вакацыі з беларускімі рэаліямі, і ці намнога зможа «падняцца» за лета руплівы шкаляр.

Летнія канікулы ў сучасных школьнікаў і студэнтаў праходзяць па-рознаму. Адны ўдарна "адпачываюць ад вучобы" – за камп'ютарам ці на вуліцы, у летніках ці ў бабулі на вёсцы. Другія ж не менш ударна рэалізуюць прымаўку "time is money" і зарабляюць гэтыя самыя мані, дзе толькі атрымліваецца.

Паводле заканадаўства, падчас канікул працоўны дзень 14-16-гадовых не можа перавышаць 4,5 гадзін у дзень, для 16-18-гадовых – не больш як 7 гадзін штодня, а плаціць ім працадаўца абавязаны па поўнай праграме, як за 8-гадзінны працоўны дзень. Зразумела, што браць нават на самыя "заляжалыя" вакансіі школьнікаў і студэнтаў жадаюць далёка не ўсе.

З іншага боку, і цяперашнія старшакласнікі зусім інакш ставяцца да працы, чым калісьці іхнія бацькі і тым больш бабулі з дзядулямі. "Некаторыя падлеткі прамым тэкстам кажуць: "Мне б такую працу, каб паболей плацілі", – ананімна падзялілася з намі супрацоўніца аднаго са сталічных тэрытарыяльных цэнтраў занятасці насельніцтва. – А што мы можам дзецям прапанаваць – клумбы палоць, газеты разносіць..."

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)