Колькі каштуюць прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі

Самыя дарагія выбары былі ў 2006 годзе, яны каштавалі бюджэту 27 мільёнаў даляраў. У наступным годзе выбары абыдуцца ў 18 мільёнаў даляраў, піша Радыё Свабода.

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 будуць каштаваць бюджэту 18 мільёнаў даляраў. Столькі закладзена ў праект бюджэту на наступны год на выбары і рэфэрэндумы. У 2015 годзе выбары каштавалі 16 мільёнаў даляраў, у 2010 — 15,5 мільёнаў.

Самыя дарагія з пералічаных — выбары 2006 году. Тады ў бюджэце на іх заплянавалі 27 мільёнаў даляраў.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.3 (оценок:9)