Колькі каштуе пахаваць у крызіс

Колькі сёння патрэбна грошай для таго, каб годна праводзіць у апошні шлях блізкага чалавека? Мы паспрабавалі скласці прыкладны восеньскі бюджэт халтураў — не элітны, але каб усё па-людску. Узялі для прыкладу тры гарады — Мінск, Брэст і Горкі (Магілёўская вобласць).

Мінск: гэтыя "матпытанні"...

Зусім нядаўна ў сталіцы хавалі загадчыцу адной з цырульняў "Усход".

На 9 дзён гэтай дасціпнай і прыгожай жанчыне, добрай маці і начальніцы, якую сапраўды любілі і паважалі пры жыцці падначаленыя, павінна было споўніцца 65 год...

Акрамя бясконцых слёз і смутку тых жалобных дзён паўсталі непазбежныя матэрыяльна-арганізацыйныя моманты. Адразу заўважым: нейкіх сур'ёзных збояў у зносінах з арганізацыямі, куды прыйшлося звярнуцца па гаротнай справе, не ўзнікла. "Матэрыяльныя моманты" ў канчатковым выглядзе пацягнулі на 5 мільёнаў рублёў.

Але гэта з улікам таго, што адміністрацыя кафэ, дзя адбыліся памінкі, дазволіла прынесці свае спіртныя напоі і некаторыя прадукты, і таму памінальны стол абыйшоўся ў суму каля 1,5 мільёна рублёў.

Адміністрацыя аб'яднання "Усход" абяцала сур'ёзна дапамагчы родным памерлай з кампенсацыяй выдаткаў на пахаванне.

Для параўнання: калі ў гэтым годзе хавалі маці выкладчыцы аднаго з інстытутаў Акадэміі навук, матэрыяльная дапамога гэтага інстытута на пахаванне склала 100 000 рублёў...

Безумоўна, не ўсё вымяраецца грашыма, але трэба разумець, што кожны чалавек хоча адправіць сваіх блізкіх, якіх напаткала смерць, у той свет максімальна дастойна.

А цяпер больш падрабязна аб бягучых момантах і раскладках сталічнага пахавання.

Усё рабіць лепш загадзя?

Жалобныя клопаты пасля атрымання сваякамі пасведчання аб смерці пачынаюцца з пошукаў і набыцця ўсяго неабходнага. Дапамагчы ў арганізацыі пахавання, абяцаючы аператыўнасць, якасць і "танней за іншых", у Мінску гатовы каля двух дзясяткаў арганізацый, у асноўным прыватных. Вядучая дзяржаўная ўстанова ў жалобнай сферы — УП "Спецыялізаваны камбінат КБА" — выйграе ў канкурэнтаў праз комплекснасць і маштабнасць, хоць цэны на асноўныя рытуальныя тавары і паслугі тут на 50—100 тысяч вышэйшыя, чым у прыватнікаў. Затое толькі тут паклапаціцца пра адыход у нябыт фізічным і юрыдычным асобам прапаноўваюць загадзя, яшчэ пры жыцці падпісаўшы з прадпрыемствам дамову, у якой агаворваецца і від пахавання, і набор неабходных прылад і мерапрыемстваў.

Сярэдні бюджэт халтураў

Труна каштуе ад 500 тысяч (простая, абабітая тканінай) да 6 мільёнаў рублёў (лакіраваная, вырабленая з дубу і іншых каштоўных парод дрэў), камплект адзення для нябожчыка — ад 300 тысяч, паслугі цырульніка і касметолага — ад 50 тысяч рублёў, крыху даражэйшым будзе бальзаміраванне цела. Жалобныя вянкі зараз каштуюць сама меней 30 тысяч, дэкаратыўныя кошыкі з кветкамі — ад 70—100 тысяч. Заказ катафалка, у залежнасці ад колькасці месцаў у ім і аддаленасці могілак, абыдзецца ў 200—300 тысяч рублёў, працу пахавальнай каманды (вынас цела і капанне магілы) трэба аплачваць асобна — ад 150 тысяч, пры пахаванні на вясковых і іншагародніх могілках — на 20—30 працэнтаў больш. Калі сваякі памерлага абралі крэмацыю, то гэтая паслуга разам з пахавальнай урнай і змяшчэннем яе ў калумбарную сцяну абыдзецца прыкладна ў 1 мільён рублёў, пры змяшчэнні на могілках — на 100—150 тысяч менш.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)