Кныровіч: Дзякаваць кіраўніку памежнай краіны за тое, што ён не ўступіў у вайну, — гэта як дзякаваць мужчыне, які не гвалтаваў жанчыну, якая праходзіла побач

Прадпрымальнiк i блогер — пра словы кіраўніка ГУР Кірыла Буданава ў адрас Лукашэнкi.

Буданаў, нагадаем, агучыў: «Не трэба адбельваць гэтага чалавека, але тое, што ён {Лукашэнка} не дапусціў пасля тых страшных падзей зімы і вясны 2022 года, не дапусціў нават спробы паўтарэння, гэта таксама праўда, трэба аддаць належнае гэтаму чалавеку».

Аляксандр Кныровіч

— Лукашэнка — гэта зараз улада ў Беларусі, нелегітымная, але ўлада, якой падпарадкоўваецца войска, — кажа Аляксандр Кныровіч на Еўрарадыё. — Беларускае войска не пагражае цяпер Украіне — гэта праўда. У словах Буданава ўсё з’яўляецца праўдай. Упэўнены, Лукашэнка яшчэ і спрачаўся з Пуціным наконт таго, што калі ён {Лукашэнка} ўвядзе войскі, то для яго нічога добрага не будзе. Не тое, што я на гэтыя словы Буданава пляцаю ў далоні, але калі мы будзем казаць без эмоцый, гэта так і ёсць.

Блогер працягвае думку:

— Але дзякаваць кіраўніку памежнай краіны за тое, што ён не ўступіў у вайну, — гэта як дзякаваць мужчыне, які не гвалтаваў жанчыну, якая праходзіла побач. Разумею, чаму беларусы абураныя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(52)