Кніжныя сэканды Менску
Калісь нашы адукаваныя бацькі не елі, не пілі – трацілі ўсе стыпендыі на кнігі. І хай не кажуць, што мы робім наадварот: на сучасную базавую стыпендыю можна купіць якіх-небудзь 3-4 якасных новых тома. Прасцей спампаваць з нэту і не застацца галодным.
Але ж ёсць і зараз тыя, хто з маніякальнай цягай скупае літаратуру строга ў папяровым выглядзе. Дзякуючы букіністычным крамам і аддзелам, на гэта можна траціць не так ужо і шмат грошай.
Мы вырашылі дапамагчы: прабілі, дзе трэба, і даведаліся, што ў Менску такіх паўтара дзесятка. Пайшлі састаўляць рэйтынг і знайшлі жывымі толькі шэсць:
1. "Веды" Маркса, 36
Самая вялікая і круценная крама. Гэта не проста аддзел, а цэлая кнігарня ў кнігарні, у якую заходзіш праз часавы тэлепартатар. Тут ёсць усё: энцыклапедыі і слоўнікі, мастацкія альбомы (нават Босха знайшоў), савецкія і замежныя класікі, геаграфія, гісторыя і экалогія, старая папсня і крыху сучаснай жаўцізны.
Выйсці з “Ведаў” пустым немагчыма. Тым больш, што мастацкая літаратура каштуе ад трох да дзесяці тысяч. За альбомы і энцыклапедыі можна аддаць і ў дзесяць разоў больш.
Працяг артыкулу чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное