Кнігарня «ЛогвінаЎ» атрымала ліцэнзію

Міністэрства інфармацыі выдала кнігарні «ЛогвінаЎ» ліцэнзію на гандаль друкаванай прадукцыяй. Яна зарэгістраваная ў дзяржаўным рэестры за №3/879 ад 16 сакавіка 2015 года.

Увесь мінулы год кнігарня шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць гэтую ліцэнзію.

У выніку рашэннем Эканамічнага суда Мінска кнігарню аштрафавалі на 5 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, кнігарня павінна была выплаціць дзяржаве больш за 961 мільён рублёў, якія былі прызнаныя незаконным даходам.

Каб сплаціць амаль мільярд рублёў, кнігарня «Логвінаў» абвясціла грамадскую кампанію ў сваю падтрымку. У выніку за амаль два месяцы было сабрана 976 мільёнаў рублёў, што нават перавышала суму штрафных санкцыяў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)