Общество

Кніга «Магдэбургская Гародня» выйшла ў электронным варыянце

Спампаваць працу Юрыя Гардзеева можна на сайце «Камунікат».

Выдадзеная ў 2008 годзе ў серыі «Гарадзенская бібіятэка» кніга Юрыя Гардзеева «Магдэбургская Гародня», з’явілася ў электронным варыянце.

Спампаваць выданне можна на сайце kamunikat.org.

«Магдэбургская Гародня» Юры Гардзеева — праца, прысвечаная сацыятапаграфіі беларускага горада. Шматгадовая скрупулёзная праца дазволіла аўтару стварыць унікальную для Беларусі кнігу, у якой з усёй магчымай паўнатой апісана развіццё горада як матэрыяльнага аб’екта з уваходам у гісторыю амаль кожнага пляца. Гэта сапраўды еўрапейскі ўзровень вывучэння еўрапейскай гісторыі беларускага горада. Кніга багата ілюстравана старымі фотаздымкамі, картамі, планамі, адбіткамі архіўных дакументаў. Тут даведаемся пра стан гарадзенскіх карчмоў у 18 стагоддзі, пра забудову Дамініканскага кляштара, гісторыю паасобных будынкаў, камяніц, дворыкаў і палацаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)