Клаўдыа Шыфер

Асаблівага прадстаўлення сённяшняй прыгажуні не патрабуецца. Нават пакінуўшы мадэльныя падмосткі, Клаўдыа Шыфер і зараз застаецца адной з самых вядомых супермадэлей сучаснасці. Свой шлях да славы нямецкая прыгажуня пачала ў 16 год пасля знаёмства на адной з дыскатэк з дырэктарам мадэльнага агенцтва. У сярэдзіне 90-х колькасць вокладак з яе адлюстраваннем дасягала рэкорднай адзнакі — 500.

Сёння мадэль часцей можна ўбачыць на тэлеэкране: яна актыўна здымаецца ў кіно і ўдзельнічае ў тэлеперадачах. Ужо пяць год, як Клаўдыа замужам за брытанскім прадусарам Мэц’ю Вонам, ад якога мае дваіх дзяцей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)