Кіра Найтлі

22-гадовую зорку “Піратаў Карыбскага мора”, ураджэнку Туманнага Альбіёна, Кіру Найтлі цяжка назваць уладальніцай адметных формаў. Саму актрысу гэта ніколькі не засмучае. Прыгажуня ва ўсіх інтэрв’ю запэўнівае, што не збіраецца павялічваць свой бюст. Больш таго, калі на рэкламных постэрах фільма “Кароль Артур”, у якім Кіра сыграла жонку караля, дызайнеры “дамалявалі” ёй грудзі, яна была вельмі не задаволена.

Адсутнасць гэтай часткі цела не перашкаджае Кіры Найтлі здымацца аголенай. Упершыню яна паказала грудзі ў 15 год у трылеры “Яма”, потым без асаблівай складанасці распранулася для эратычных сцэн у карціне “Даміно”. Праўда, у апошняй для здымак задняй часткі цела Кіра спачатку папрасіла дублёршу, але потым перадумала і, апрануўшы накладкі на сцёгны, знялася сама. Зноў пабачыць Кіру Найтлі без адзення можна цяпер у рэкламе новага водару Chanel.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)